Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости спорта
21.02.2019, 20:59 Обновлено: 20.08.2025, 02:28

Ліга Еўропы: БАТЭ гуляе з «Арсеналам» у Лондане

БАТЭ сёння згуляе адзін з самых важных матчаў у сваёй еўракубкавай гісторыі. На поле наша каманда выйдзе супраць лонданскага «Арсенала». Гэта будзе вельмі цяжкі матч, але тыдзень таму барысаўчане ўжо атрымалі перамогу і даказалі, што ў футболе нічога немагчымага не існуе. 

Адразу пасля хатняй перамогі над «Арсеналам» футбалісты БАТЭ вылецелі ў Лондан. Увесь тыдзень каманда працавала ва ўмовах блізкіх да матчу і напярэдадні правяла кантрольную трэніроўку на адным з лепшых стадыёнаў свету. 

Пасля паражэння ў Барысаве з футбалістаў «Арсенала» шмат жартавалі ў Англіі, таму лонданцы сёння выйдуць на газон з мэтай перамагчы. Паўтары гады таму ім гэта ўдалося. «Арсенал» перамагаў БАТЭ з лікам 6:0. Чаго зараз чакаць прыхільнікам беларускага клуба ад англійскага гранда?

«Арсенал» сёння разлічвае на свайго лідара – нямецкага паўабаронцу Месута Азіла. Ён не ўдзельнічаў у першым матчы. Зараз ад яго гульні будзе залежыць шмат. Гаспадары поля –  яўныя фаварыты сустрэчы. Букмекеры адмаўляюцца верыць, што БАТЭ здольны яшчэ раз здзівіць. 

У плэй-офф еўракубкаў барысаўскі клуб гуляў двойчы: супрать «Фенербахчэ» і ПСЖ.  Беларусы абодва разы мінімальна саступілі. Адзначым, што «Арсенал», калі прайграваў першую сустрэчу, то не праходзіў у наступны раўнд еўракубкаў дзевяць гадоў, а значыць, у нашай каманды ёсць шанец. 

Авторы

Андрей Бондаренко

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex