Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости общества
21.02.2016, 20:05 Обновлено: 18.08.2025, 08:43

Легко сказать

Сёння, 21 лютага, з падачы ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. З амаль 6 тысяч існуючых моў палова, на жаль, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. 

У Беларусі афіцыйна дзяржаўнымі з'яўляюцца беларуская і руская мовы. Прэферэнцыямі не карыстаецца ні адна. Але сёння вельмі многія ў якасці сродку зносін выбіралі менавіта беларускую мову. А на фасадзе Нацыянальнай бібліятэкі адлюстровывалicя цытаты класікаў: Янкі Купалы, Максіма Танка і Ніла Гілевіча.

«Як ты дорага мне, мая родная мова!» – радок з верша Ніла Гілевіча зразумеюць сёння амаль 10 мільёнаў носьбітаў. Столькі у свеце менавіта беларусаў. Бо па-навуковаму няма народа без мовы. Дарэчы, наша – багатая: 260 тысяч слоў налічылі да гэтага Дня.

Заўважым, што роднай нашу гаворку зараз лічаць і амаль 300 тысяч прадстаўнікоў іншых этнасаў, якія жывуць у Беларусі. Прыжалося і свята, устаноўленае рашэннем ЮНЕСКА напрыканцы XXстагоддзя. Так, праз Інтэрнэт з Днём роднай мовы землякоў павіншавалі футбалісты гродзенскага «Нёмана».

У пятніцу беларуская мова (хай, толькі і на гадзіну), але ж атрымала статус дыпламатычнай. Упершыню ў сценах Міністэрства замежных спраў 18 пасланцаў з усяго свету чыталі па куплеце любоўную лірыку песняра Купалы. Дарэчы, слова «пясняр» ёсць толькі ў нашай гаворцы, якую эксперты ЮНЕСКА прызналі ў выніку міжнароднага конкурса прыгажосці другой па мілагучнасці пасля італьянскай.

Дыпламаты яўна хваляваліся. Асабліва, калі траплялі на словы з выключна беларускай літарай «у нескладовае». У фінале акцыі ўзгадалі радкі паэта чыстае красы Максіма Багдановіча: «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы ў ціхую сінюю ноч і сказаць: “Бачыце...”».

Цытаты з класікаў не загаснуць на фасадзе галоўнай бібліятэкі Беларусі да апоўначы нядзелi – чытайце на роднай мове.


Падрабязнасці – у відэасюжэце нашага карэспандэнтa

Авторы

Александр Матяс

Теги

Литература Праздники

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex