Беларусь рыхтуецца да турыстычнага сезона
У разгары падрыхтоўка да турыстычнага сезона. Развіццё патэнцыялу і прыцягненне гасцей у Беларусі – адна з найважнейшых задач на пяцiгодку.
Традыцыйна вялікі паток наведвальнiкаў чакаецца ў цёплую пару года. Атрымаць усю інфармацыю замежныя турысты змогуць у новых візіт-цэнтрах у сталіцы. Яны размесцяцца ў раёне ратушы, а таксама ў палацы спорту. Але не толькі гістарычная частка Мінска становіцца ўсё больш прывабнай для падарожнікаў.
Яшчэ адно месца прыцягнення – сядзібна-паркавы комплекс Лошыца. На яго тэрыторыі плануюць аднавіць будынкі старажытнага млына і склепа, узведзенага яшчэ ў XVIII стагоддзі.
Дарэчы, сёння прафесійнае свята ў тых, хто дапамагае бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай – экскурсаводаў. У Мінску атэставана 390 такіх спецыялістаў і амаль 100 гідаў-перакладчыкаў.