Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости общества
21.02.2020, 19:15 Обновлено: 14.09.2025, 02:19

Беларусь адзначае Дзень роднай мовы

Сёння – 21 лютага – Беларусь разам з усім светам адзначае Дзень роднай мовы. Афіцыйным святам ён стаў 20 год таму. Згодна з дадзенымі ЮНЭСКА, зараз існуе каля 6 тысяч розных моў. Мэта гэтага дня – прыцягнуць увагу да кожнай мовы і захаваць культурную разнастайнасць на планеце. Беларуская мова – адна з самых мілагучных, а яшчэ яна найбольш старажытная сярод славянскіх. На ёй размаўляюць больш за 6 мільёнаў чалавек у Беларусі і за яе межамі. Да святкавання далучыўся і наш тэлеканал.


Рыфмаваць радкi Цімафей пачаў яшчэ ў школе. Але захапленне паэзіяй прыйшло ва ўніверсітэце, калі моцна сумаваў па дому. А зараз пяшчотныя радкі пра Баранавічы для юнака сталi любімымi. 

Любоў да роднай мовы дапамагла і ў навуцы (за спінай першакурсніка эканамічнага факультэта – дзясяткі алімпіяд, навуковых прац). Сёння яшчэ адно натхненне – разам з сяброўкай паcпрабавалi на Агульнай дыктоўцы.  

На моўным экзамене сустракалі ўдзельнікаў «Купалінкай» у выкананні кітайскіх студэнтаў. Але на гэтым сюрпрызы не скончыліся. У ролі настаўніка толькi сення – акцёр Купалаўскага тэатра Павел Харланчук. Мама і бабуля акцёра – выкладчыкі, а таму ўдзельнiкам давялося крыху пахвалявацца. Ды і тэкст дыктоўкі – архіўны ліст Уладзіміра Караткевіча пра каханне – крануў кожнага. 

А вось у Мацвея таксама адказная місія. Сёння ён – мадэратар квізу па гісторыі Сінявокай на журфаку. Ад азербайджанскай, іспанскай і нямецкай – да карэйскай, шведскай і хіндзі. Сапраўдны паэтычны сюрпрыз падрыхтавалі дыпламаты. У Нацыянальнай бібліятэцы сёння ўся разнастайнасць моў свету. 

Менавіта ў мове яны бяруць моц і любоў для таго, каб наладжваць узаемапаразуменне паміж краінамі. Канешне, вывучаюць беларускую, каб зразумець душу народа. Пасол Швецыі Крысціна Юханэсан – лінгвіст па адукацыі. Прыехала ў Мінск з ідэальнымі ведамі рускай мовы. Зараз вывучае беларускую. І здаецца, той факт, што адзначае дзень нараджэння менавіта ў  Дзень роднай мовы, неяк палягчае працэс. 

Дзень роднай мовы – гэта яшчэ i час запуску новых праектаў. Дзякуючы кампанii A1, якая дапамагае папулярызаваць родную мову, вясной у Мінску і абласных цэнтрах краіны з’явіцца серыя арт-інсталяцый пад назвай «МОВА». 

Куды толькi сёння моўны марафон не зазiрнуў. Сустрэў яго i Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт. Майстар-клас ігры на музычных інструментах, знаёмства з прадметамі быту. На cвяточнай лекцыі чыталi вершы класiкаў, захапляліся сучаснымі аўтарамі, але не ва ўсіх студэнтаў вельмі добра атрымлівалася адразу. Асобны квэст для тых, хто толькі пачынае вывучаць нашу культуру, а такіх тут набралася з 26 краін.

Наша мова ў святочны дзень гучыць і ў іншых краінах. Адна з самых вялікіх – беларуская суполка ў Расіі. Паводле афіцыйных звестак, у краіне пражываюць больш за 500 тысяч нашых суайчыннікаў. Кожнаму з іх сёння ў Маскве прапанавалі здзейсніць своеасаблівае падарожжа ў беларускую Неглюбку, што пад Гомелем. Праўда, зазірнуць у глыбінку можна было толькі па фотаздымках. Родныя мясцiны – вачамі мясцовага фатографа Фёдара Кавалёва. Але для каларыту і гэтага было дастаткова – здымкаў набралася каля паўсотні.

Яшчэ змаглі атрымаць асалоду гукамі роднай мовы –  у прафесійным выкананні акцёрамі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. 

Беларуская, руская, англійская або кітайская мова – у кожнай з 6 тысяч моў асаблівае гучанне. Але са словамі класіка не паспрачаешся: «Трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю».  

Авторы

Светлана Карульская

Теги

История Литература Москва Новости Витебска Новости Минска Новости образования

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex