Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости культуры
21.11.2016, 20:38 Обновлено: 01.08.2025, 21:26

Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра ім. Янкі Купалы Мікалай Пінігін – інтэрв'ю АНТ

«Нужны новые формы» – так пісаў Чэхаў роўна 120 гадоў назад. І сёння многія вераць персанажу яго п'есы «Чайка». Камедыяй, якую ўпершыню граюць па-беларуску, у Купалаўскім тэатры адкрываецца конкурсная праграма Чацвёртай Нацыянальнай тэатральнай прэміі. За тыдзень журы трэба вызначыць лідараў у 19 намінацыях. Тут і драма, і опера, і балет, а яшчэ лялькі. Пяць калектываў рэспублікі (з 13 трапiўшых у фінал) пазмагаюцца за статуэтку ў катэгорыі «Лепшая пастаноўка па творы айчыннага аўтара».

Гаспадыняй Прэміі ў Год культуры стала дэ-юрэ «першая сцэна Беларусі». Цяпер у Купалаўскім – 97-ы сезон. Аляксандр Мацяс прагуляўся па тэатры з дэ-факта «галоўным рэжысёрам краіны» – Мікалаем Пінігіным – ад той самай «вешалкі» да ўслаўленых падмосткаў.

«Тэатр пачынаецца…» адсюль, а тэатральная прэмія?

Мікалай Пінігін, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра ім. Янкі Купалы (далей – М.П.): З таго, што людзі ствараюць спектаклі… І паказваюць іх на Нацыянальнай прэміі.

З васьмі намінантаў у драме ад рэгіёнаў толькі два тэатра – Магілёва і Пінска. Справядліва, на вашу думку?

М.П.: Я не прымаў удзела ў атборачнай камісіі, але я думаю, што трэба глядзець на спектакль з пункту гледжання мастацтва, а не з пункту гледжання «каго б нам не пакрыўдзіць?». Гэта няважна, якія там грошы выдаткуюць на гэты спектакль, а важна – ці ёсць там ідэя і тэатральная мова, або яе няма.

З усёй афішы Купалаўскага ў фінал Прэміі трапіла ваша «Чайка». У чым тут трэплеўскія «новыя формы...»?

М.П.: Для мяне зараз новыя формы у нашых варунках, нашых абставінах, гэта якасны псіхалагічны тэатр, дзе ёсць акцёры, на якіх павінны хадзіць.

Прызнайцеся, а былі іншыя канкурэнты ад вашага тэатра?

М.П.: «Дзве душы» маглі трапіць, напрыклад. Ну, мы яго зрабілі тады, калі ўжо заяўкі трэба было падаваць.

Менавіта ў трупе Купалаўскага зараз застаўся адзіны ў Беларусі народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў? Чым павінен сёння валодаць акцёр, каб стаць «найлепшым...»?

М.П.: Гэта цяжкае пытанне. Там усё павінна быць: і майстэрства, і прырода. Таму што са сцэны ўсё бачна – хто ты!..

А ёсць тут розніца – «старэйшае» і «малодшае» пакаленне?

М.П.: Ёсць! Для таго пакалення ўсё ж такі тэатр – гэта служэнне было. Гэта вялікая місія. Зараз – гэта адна з прафесій. Не для ўсіх, а для большасці. У гэты час граем спектаклі ў Доме афіцэраў. Таму што ў нас ёсць план колькі мы павінны сыграць спектакляў. А па-другое, я думаю, што гэта добра, што мы рэгіянальным тэатрам даём магчымасць сыграць на абноўленай Купалаўскай сцэне, а не ў якімсці ДК.

Авторы

Александр Матяс

Теги

Новости Минска Театр

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex