Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости культуры
01.09.2019, 09:55 Обновлено: 03.09.2025, 19:56

Дзень беларускага пісьменства-2019: у Слоніме адкрываецца маштабнае культурнае свята

Слонім сёння афіцыйна стане літаратурнай сталіцай Беларусі гэтага года – у горадзе над Шчарай адкрываецца адно з самых важных культурных святаў краіны – Дзень беларускага пісьменства. 

Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што вялікая місія свята – аб'ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да роднай мовы.

Свежыя выданні, навінкі  літаратуры,   пісьменнікі на кожным кроку. Нават пах на вуліцах – свежай паперы. Такім стане горад ужо праз некалькі гадзін. У цэнтр Слоніма выйдуць тысячы людзей – прычым, многія прыехалі ўжо напярэдадні. Але менавіта сёння асноўны і самы адказны дзень – уручэнне наыянальнай літаратурнаяй прэміі. На ўсю краіну прагучаь   імены лепшых  пісьменнікаў  краіны. 

Дзень  беларускага пісьменства вось ужо 26 год запар – свята кнігі. Гэтую традыцыю нязменна падтрымліваюць на дзяржаўным узроўні. Падзей – больш за сотню. Для спецыялістаў – круглыя  сталы і канферэнцыі.  Для гасцей – ярмаркі, забаўляльныя пляцоўкі і сустрэчы з любімымі аўтарамі. Паглядзець  тэатралізаванае шэсце герояў беларускай гісторыі розных эпох, надрукаваць   старонку скарынаўскай Бібліі на тагачасных прыладах, зрабіць  сэлфі з зубрам, зробленым з тыпаграфскіх дэталяў. Ці фішка года – літаратурны гастрафэст. У Слоніме прыгатуюць стравы са старонак твораў  класікаў. Верашчака, бігас, шынка – усё можна паспрабаваць на смак. 

Генадзь Хоміч, старшыня Слонімскага райвыканкама: «Этот праздник в Гродненской области в пятый раз проходит. Мы рады, что именно в Слониме. Наши жители активно подключились  к этому не только в плане строительства, подготовки, но и в плане обсуждения, что сделать».

 Да свята горад  сапраўды змяніўся. Тут адрамантавалі вуліцы, двары, дамы. Па просьбах гараджан сёння адкрыюць і помнік Льву Сапегу. У 16-м стагоддзі ён валодаў горадам і зрабіў яго цэнтрам кульутры і навукі. Традыцыйна дзень беларускага піьсменства адзначаецца у першую нядзелю верасня. І у гэтым годзе сімвалічна супаў з  Днем ведаў. У Слоніме вырашылі не чакаць панядзелка, і першымі ў краіне правядуць школьную лінейку. Хутка у гарадскім парку першакласнікі атрымаюць буквары. А ўжо ўвечары пад гукі салюту эстафету свята перададуць у Магілеўскую вобласць. 

 

Авторы

Надежда Завиновская

Теги

Литература Новости Гродненской области

Еще по теме

31.08.2019
Квэст-праграма, новая кніжная крама і ўспаміны пра Купалу: як праходзіць Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме
31.08.2019
Дзень беларускага пісьменства: Слонім сустракае гасцей

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex